1 — Дзень Усіх Сьвятых у каталікоў.
1 — 95 гадоў таму нарадзіўся Янка Золак (Антон Даніловіч), паэт, грамадзкі дзяяч, выдавец на эміграцыі ў ЗША.
1 — у 1988 г. у Купалаўскім сквэры ў Менску адзначаныя Дзяды, дзе ўпершыню было шырока заяўлена пра савецкі генацыд.
2 — Дзяды.
3 — 125 гадоў таму (1882) нарадзіўся Якуб Колас.
4 — 120 гадоў таму (1887) нарадзіўся Цішка Гартны (Зьміцер Жылуновіч), дзяяч нацыянальна‑вызваленчага руху, гісторык, пісьменьнік, публіцыст.
5 — 100 гадоў таму (1907) нарадзіўся Міхаіл Вітушка, кіраўнік антысавецкай партызанкі ў Беларусі ў другой палове 1940—50‑х гг.
12 — Дзень памяці Сьв. мучаніка Язафата Кунцэвіча (забіты ў Віцебску ў 1623 г.).
14 — 100 гадоў з дня нараджэньня Астрыд Ліндгрэн, швэдзкай дзіцячай пісьменьніцы (1907 — 2002).
14 — 195 гадоў таму (1812) нарадзіўся Паўлюк Багрым.
15 — 100 гадоў з дня сьмерці Юзафа Каліноўскага, блізкага паплечніка Кастуся Каліноўскага (1835 — 1907).
16 — 50 гадоў таму (1957) памёр дзяяч БНР, арганізатар беларускага жыцьця ў Чыкага (ЗША) Янка Чарапук-Змагар.
16 — Сьвята Маці Божай Вастрабрамскай (апякункі Беларусі) у каталікоў.
24 — 375 гадоў таму (1632) нарадзіўся нідэрляндзкі філёзаф Бэнэдыкт Сьпіноза.
26 — 170 гадоў таму (1837) нарадзіўся Міхаіл Эльвіра Андрыёлі (г. Вільня), мастак, ілюстратар, удзельнік паўстаньня 1863 г.
27 — Дзень Слуцкага збройнага чыну.
Янка Чарапук-Змагар, сябра 4-й ступені сьвецкага Ордэну Рыцараў Калюмбу Здымак з архіваў Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане |