23.04.2014 / 15:01

Грамадскі актывіст Ілля Дабратвор арыштаваны на 10 сутак 3

Суддзя Заводскага раёна Мінска Анастасія Асіпчык прызнала актывіста «Альтэрнатывы» Іллю Дабратвора вінаватым у нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаванні міліцыі і асудзіла па кожным з гэтых артыкулаў на 7 сутак арышту. Праз частковае складванне прысудаў сумарна Ілля Дабратвор арыштаваны на 10 сутак.

У сваім каментары да прысуда Ілля Дабратвор звязаў асуджэнне з маючым адбыцца Чарнобыльскім шляхам.

Паводле Іллі Дабратвора, у ізалятары на Акрэсьціна, дзе ён правёў ноч, шмат затрыманых, да таго ж значную іх колькасць рыхтуюць для накіравання ў ЛПП нібыта на лячэнне ад алкагалізму. Людзі звязваюць гэта з будучым чэмпіянатам па хакеі.

0
КРЕМЕНЬ / Адказаць
23.04.2014 / 15:47
А то як бы інакш мы даведаліся пра Іллю Дабратвора? Ну свярбіць, ну вельмі хочацца са штонікаў выскачыць...
0
bacya3 / Адказаць
24.04.2014 / 09:01
не горюй,илья! увижу раздачу-сожгу все ленточки и фашисткие флажки
0
я / Адказаць
08.05.2014 / 20:28
Повязала на машину. Раздала друзьям.И пусть только какая сволочь попробует подойти ко мне по поводу гергиевской ленты!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру