23.04.2014 / 16:24

Эштан «рашуча асудзіла» чарговую смяротную кару ў Беларусі 4

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах Кэтрын Эштан «рашуча асудзіла» прывядзенне ў выкананне ў Беларусі смяротнага прыгавору Паўлу Селюну. Адпаведная заява размешчана на сайце Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

«Вярхоўны прадстаўнік усведамляе сур'ёзнасць злачынстваў, за якія ён (Сялюн) быў асуджаны. Аднак яна не лічыць, што смяротная кара можа быць калі-небудзь апраўдана. Еўрапейскі саюз выступае супраць смяротнай кары пры любых акалічнасцях», — цытуе Эштан Еўрапейская служба знешніх дзеянняў. 

У паведамленні адзначаецца, што смяротная кара — жорсткае і негуманнае пакаранне, якое не здольнае выступаць у якасці фактару стрымлівання і ўяўляе сабою недапушчальнае адмаўленне чалавечай годнасці. 

«Вярхоўны прадстаўнік патрабуе, каб Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, якая па-ранейшаму прымяняе смяротную кару, — далучылася да сусветнага мараторыя на смяротную кару як да першага кроку на шляху яе поўнай адмены», — падкрэсліваецца ў паведамленні. 

Нагадаем, пра пакаранне смерцю 23-гадовага Паўла Селюна, прызнанага вінаватым у забойстве двух чалавек «з асаблівай жорсткасцю», стала вядома 18 красавіка дзякуючы праваабаронцам. На момант пакарання смерцю скарга Селюна на смяротны прысуд знаходзілася на разглядзе Камітэта ААН па правах чалавека. 

Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе дагэтуль прымяняецца смяротная кара, а таксама адзіная еўрапейская дзяржава, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. Асноўнай перашкодай для ўваходжання з'яўляецца наяўнасць смяротнай кары. 

Паводле звестак «Міжнароднай амністыі» і кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнай кары ў Беларусі», за апошнія 20 гадоў у краіне пакарана больш як 400 чалавек. У адказ на заклікі праваабаронцаў увесці мараторый на смяротную кару або адмяніць яе ўлады спасылаюцца на вынікі рэферэндуму 1996 года, падчас якога большасць беларускіх грамадзян выступілі за захаванне смяротнай кары.

0
палачанін / Адказаць
23.04.2014 / 16:36
Я таксама супраць смяротнага пакарання, аднак цікава, што спадарыня Эштан думае пра пакаранні ў ЗША?
0
Вот в этом вы точно молодцы! / Адказаць
23.04.2014 / 17:02
Зачем налогоплательщикам содержать этих гнид, когда их можно (и нужно) уничтожать.
0
2палачанін / Адказаць
23.04.2014 / 23:15
Зша не у еуропе
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру