23.04.2014 / 16:27

Эксперт: У Беларусі жывуць прыкладна 20 тысяч доларавых мільянераў 15

У Беларусі жывуць прыкладна 20 тысяч чалавек, асабісты капітал якіх перавышае мільён долараў. Такая ацэнка кіраўніка мінскага «А-Клуба» ЗАТ «Альфа-Банк» Аляксея Мацукіна, паведамілі ў камунікацыйным агенцтве АГТ.

Доларавыя мільянеры ў Беларусі складаюць 0,2% насельніцтва краіны. «Гэта практычна супадае з сярэднесусветным паказчыкам. Пры гэтым у Беларусі адсутнічае праблема сацыяльнай няроўнасці, а маёмасць багатых людзей краіны нельга назваць астранамічнай», — зазначыў эксперт. 

За апошнія два гады колькасць мільянераў у Беларусі вырасла ў паўтара-два разы. «Гэта быў перыяд упэўненага росту капіталу, пры якім нават кансерватыўныя інструменты інвеставання валодалі дастаткова высокай згодна з сусветнымі меркамі даходнасцю», — растлумачыў кіраўнік «А-Клуба».

Большасць мільянераў жывуць у Мінску. Як правіла, гэта ўладальнікі бізнесу, бенефіцыяры, кіраўніцкія партнёры. Наёмныя работнікі сярод мільянераў сустракаюцца вельмі рэдка. Заможныя людзі актыўна карыстаюцца банкаўскімі інструментамі, у першую чаргу дэпазітнымі. 

Паводле слоў эксперта, пераважная большасць мільянераў з'яўляюцца этнічнымі беларусамі. У краіне ёсць нямала прыватных інвестараў з Расіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі і Францыі. Сустракаюцца таксама доларавыя мільянеры з Егіпта, Індыі і іншых краін. 

Заможныя людзі ў Беларусі вядуць здаровы спосаб жыцця і займаюцца актыўнымі відамі спорту. «Большасць з іх людзі спакойныя і нават сціплыя. Яны шмат чытаюць, цікавяцца гісторыяй і культурай, калекцыянуюць прадметы мастацтва», — расказаў Мацукін.

0
)) / Адказаць
23.04.2014 / 16:45
Ну и ладно.
0
авр / Адказаць
23.04.2014 / 16:45
сколько интересно из них возле государственного корыта
0
Дзед Талаш / Адказаць
23.04.2014 / 16:58
А колькi яны далi для лячення хворых дзяцей, а ?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру