23.04.2014 / 17:33

Лупіту Ньёнга прызналі самай прыгожай жанчынай года 28

Часопіс People прызнаў акторку Лупіту Ньёнга самай прыгожай жанчынай года. Па традыцыі выдання фотаздымак зоркі з'явіўся на вокладцы нумара, прысвечанага самым прыгожым людзям планеты.

Каментуючы сваё «прызначэнне» галоўнай прыгажуняй года, Ньёнга назвала рашэнне часопіса прыемным і шчодрым кампліментам. Таксама яна распавяла, што яе маці Дораці заўсёды казала ёй, што яна прыгожая, і ў рэшце рэшт яна сама ў гэта паверыла.

Усяго ў спіс трапілі 50 прадстаўнікоў шоу-бізнесу, а часткова ён прыведзены на сайце выдання (як звычайна, фатаграфіі яго герояў размяшчаюцца ў адвольным парадку, а не па прынцыпе хіт-параду). Акрамя ўладальніцы прэміі «Оскар» за ролю ў карціне «12 гадоў рабства» у спісе прыгажуноў па версіі People 2014 года — спявачка Пінк, актрыса Эмбер Хёрд, мадэль Молі Сімс, а таксама акторка Кэры Вашынгтон.

У 2013 годзе самай прыгожай жанчынай планеты People прызнаў Гвінет Пэлтроу.

0
Міхась / Адказаць
23.04.2014 / 17:38
Не, ну каб настолькі быць паліткарэктнымі. Гэта ўжо занадта.
0
Павал / Адказаць
23.04.2014 / 17:40
Жах!
0
тестюзер / Адказаць
23.04.2014 / 17:41
красивая
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру