23.04.2014 / 18:30

«Правы сектар» пераносіць офіс у Днепрапятроўск, а таксама стварае спецбатальён «Данбас» 29

Кандыдат у прэзідэнты Украіны, лідар «Правага сектара» Дзмітрый Яраш заявіў аб пачатку фарміравання з прадстаўнікоў Данецкага рэгіёну спецбатальёна «Данбас».

«Усе свае дзеянні мы ўзгадняем з кіраўніцтвам СНБА, МУС і СБУ», — заявіў Яраш ў сераду на прэс-канферэнцыі ў Днепрапятроўску.

Паводле яго слоў, актывісты і падрыхтаваныя байцы арганізацыі гатовы дапамагаць спецслужбам.

Яраш таксама адзначыў, што ў яго няма боязі, што ўдзел сяброў «Правага сектара» ў спецаперацыі МУС і СБУ на ўсходзе справакуе хвалю сутыкненняў з насельніцтвам Данбаса.

Ён таксама заявіў аб пераносе сваёй стаўкі ў Днепрапятроўск.

Яраш паведаміў, што здымаць сваю кандыдатуру з выбараў прэзідэнта не мае намеру, нягледзячы на тое, што адмовіўся ад правядзення перадвыбарчай кампаніі.

0
Мікола / Адказаць
23.04.2014 / 19:23
Яраш грае на руку расійскай прапагандзе. Уяўляю радасны віск кісялёвых пасля такой навіны і будучыя перакананні жыхароў Усходу, што да іх накіравалі карны батальён фашыстаў.
0
Bobb / Адказаць
23.04.2014 / 19:44
Трэба меней слухаць раша прапаганду і моўча рабіць тое што трэба рабіць. А хто такі Кісялёў я не ведаю.
0
Алесь Кныр / Адказаць
23.04.2014 / 19:58
"Ідуць па Украіне салдаты групы "Цэнтр" У. Высоцкі
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру