Дзярждума Расіі ўстанавіла крымінальную адказнасць за рэабілітацыю нацызму. Адпаведны законапраект прыняты сёння ніжняй палатай адразу ў другім і трэцім чытаннях.

Максімальнае пакаранне па артыкуле «Рэабілітацыя нацызму», якой дапоўнены расійскі Крымінальны кодэкс, устаноўлена ў выглядзе штрафу ў памеры 500 тыс. расійскіх рублёў альбо пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.

Новы артыкул КК абвяшчае: «Адмаўленне фактаў, устаноўленых прысудам Міжнароднага ваеннага трыбунала для суда і пакарання галоўных ваенных злачынцаў еўрапейскіх краін восі, адабрэнне злачынстваў, устаноўленых указаным прысудам, а роўна распаўсюд заведама ілжывых звестак аб дзейнасці СССР падчас Другой сусветнай вайны, злучаных з абвінавачваннем ў здзяйсненні злачынстваў, устаноўленых указаным прысудам, учыненыя публічна, караюцца штрафам у памеры да 300 тыс. рублёў альбо пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў».

Больш жорсткія санкцыі ўсталёўваюцца за тыя ж дзеянні, учыненыя асобай з выкарыстаннем службовага становішча ці СМІ, «а роўна са штучным стварэннем доказаў абвінавачвання». За гэта усталёўваецца штраф ад 100 тыс. да 500 тыс. рублёў, як альтэрнатыва — пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю на тэрмін да трох гадоў.

Уводзіцца крымінальная адказнасць да пяці гадоў пазбаўлення волі за апаганьванне дзён вайсковай славы і памятных дат Расіі, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?