23.04.2014 / 21:02

Пракаповіч бачыць вялікі рэзерв у развіцці рынку паслуг Беларусі

Віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч бачыць вялікі рэзерв у развіцці рынку паслуг у Беларусі. Аб гэтым ён паведаміў сёння журналістам, наведваючы ТДА «Панда» ў Брэсце ў рамках выязнога пасяджэння Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

«Паслугі — гэта неўзаранае поле, цаліна», — лічыць віцэ-прэм'ер. Паводле яго слоў, у рэспубліцы ёсць магчымасці для развіцця даволі шырокага спектра паслуг, у прыватнасці, турыстычных, бытавых, медыцынскіх, аграэкапаслуг, гасцінічнага бізнесу і іншых напрамкаў.

Магчымасці для гэтага ёсць, аднак яны не выкарыстоўваюцца, адзначыў Пётр Пракаповіч. «Бізнес павінен хутчэй рэагаваць на попыт насельніцтва», — падкрэсліў ён у сувязі з гэтым. Напрыклад, сёння існуе пэўны попыт на паслугі прыватных дзіцячых садоў, але займацца гэтым напрамкам, развіваць яго ніхто не спяшаецца.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру