Дзярждума Расіі прыняла ў канчатковым чытанні законапраект, які забараняе выкарыстоўваць нецэнзурную лексіку ў тэле-і радыёэфіры, у тэатральных пастаноўках, канцэртах і фільмах, якія ідуць у кінатэатрах. Кнігі і дыскі з утрыманнем мата павінны будуць прадавацца ў запячатанай упакоўцы з надпісам «змяшчае нецэнзурную лаянку».

Адпаведны дакумент размешчаны ў сераду, 23 красавіка, на афіцыйным сайце ніжняй палаты расійскага парламента.

У выпадку адабрэння дакумента Саветам Федэрацыі і прэзідэнтам Расіі новы закон пачне дзейнічаць ужо з 1 ліпеня 2014 года. За парушэнне правілаў прадугледжаны штрафы. Грамадзянам за выкарыстанне мата прыйдзецца заплаціць ад 2 да 2,5 тысячы рублёў, службовым асобам — ад 4 да 5 тысяч рублёў, а юрыдычным асобам — ад 40 да 50 тысяч рублёў. Штраф за паўторнае парушэнне будуць яшчэ вышэй.

Больш за тое, законапраектам забараняецца выдаваць пракатнае пасведчанне фільмам, дзе прысутнічае нецэнзурная лексіка. За паказ кінапрадукцыі без такога дазволу прадугледжаны штрафы да 100 тысяч рублёў. Паўторнае парушэнне можа абыйсціся ў 200 тысяч рублёў.

Між тым у дакуменце не агаворана, ці лічыць «нецэнзурнай лаянкай» ў кіна- і аўдыёпрадукцыі заглушаныя «піканнем» мацюкальныя словы.

«У краіне, дзе ўсе размаўляюць матам, забараняць абсцэнную лексіку ў кіно ці на сцэне — верх крывадушнасці і ханжаства. З гэтай рэальнасцю і так незразумела, што рабіць. А мат наогул самы яркі сродак выказвання, па меншай меры ў галіне эмацыйных праяў», — пракаментаваў сітуацыю кінарэжысёр Андрэй Стэмпкоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?