23.04.2014 / 23:01

Новая дзяўчына з акружэння Лукашэнкі — пераможца конкурсу прыгажосці «Каралева Вясна» 26

Брунетка, якая падчас паслання Лукашэнкі сядзела сярод чыноўнікаў, аказалася пераможцай конкурсу «Каралева Вясна — 2013».

Прыгожая брунетка, якая падчас паслання Аляксандра Лукашэнкі сядзела па правую руку ад памочніцы прэзідэнта Наталлі Пяткевіч, аказалася пераможцай конкурсу «Каралева Вясна — 2013».

Дар'я Шманай распавяла, што сапраўды «працуе там», але не ўдакладніла, дзе і кім.

Выступ кіраўніка краіны ёй спадабаўся. Дар'я лічыць, што гэта добрае мерапрыемства, бо прэзідэнт кажа шмат карысных рэчаў. Слухаць яго было цікава, усё спадабалася, і ніякіх мінусаў у выступе не заўважыла.

Дар'я Шманай — у гэтым годзе заканчвае Улікова-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Паступала яна па спецыяльнасці «Бухгалтарскі улік, аналіз і аўдыт у гандлі і грамадскім харчаванні».

Яна была пераможцай такіх конкурсаў, як «Міс БДЭУ», Міжнароднага міжвнушнага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна — 2013». Была вядучай конкурсаў «Арт-вакацыі», «Студэнт года 2012», «Усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы грамадзяне Беларусі!». Як адзначалася падчас леташняга конкурсу, Дар’я вядзе актыўны лад жыцця, танцуе, займаецца спортам і дорыць навакольным свае ўсмешкі.

Нагадаем, што падчас звароту Лукашэнкі да беларускага народа і нацыянальнага сходу Дар’я Шманай сядзела на трыбуне з галоўнымі чыноўнікамі краіны па правую руку ад памочніцы прэзідэнта Наталлі Пяткевіч. Непадалёк ад яе выступ слухалі кіраўнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Усевалад Янчэўскі, памочнік кіраўніка краіны па спорце Максім Рыжанкоў, міністры і іншыя чыноўнікі.

0
анон / Адказаць
23.04.2014 / 23:04
По-моему, уже не первый раз победительницы конкурсов красоты там где-то сидят на высоких мероприятиях?
0
алесь / Адказаць
23.04.2014 / 23:11
оо, дык яна са мной разам вучылася ў школе)
0
P6619 / Адказаць
23.04.2014 / 23:20
Казаў жа, харашА!
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру