24.04.2014 / 09:19

Украінцы вызвалілі гарсавет у Марыупалі абноўлена 1

Як паведамляе сайт Марыупаля (Данецкая вобласць) 0629.com.ua, паміж 3-й і 4-й раніцы будынак быў вызвалены ад расійскіх штурмавікоў.

«5 пацярпелых з боку захопнікаў мэрыі з рознымі траўмамі павезлі ў гарадскія бальніцы», — дадае 0629.

Аперацыю ажыыцявілі Унутраныя войскі Украіны.

«Марыупаль. Мэрыя вызваленая для нармальнай працы. Значная роля грамадзкіх актывістаў», — паведаміў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Паводле яго слоў, зараз будынак правяраюць выбухатэхнікі. Гарсавет бярэцца пад ахову.

Прарасійскія штурмавікі ўтрымлівалі гарсавет з 13 красавіка.

«Гарсавет забралі. Прымалі жорстка, ёсць параненыя. Па перыметры выстаўлена ачапленне. У ГУУС бачылі людзей у міліцэйскай форме нават з кулямётам», — заявілі прадстаўнікі штурмавікоў.

Паводле звестак, які апублікавалі асобныя сепаратысты ў сацыяльных сетках, яны страцілі будынак гарсавета па схеме Адэсы і Днепрапятроўска.

У іх шэрагі былі ўведзеныя людзі, якія абвясцілі сябе лідарамі, у іх асяроддзя пачаўся разброд, а потым здалі пазіцыі.

Уранку ў мэрыю пачалі пускаць супрацоўнікаў гарсавета і наведнікаў.

Па стане на 09:30 у будынку Марыупальскага гарсавета праходзяць перамовы паміж прадстаўнікамі ўладаў, праваахоўных органаў і прадстаўнікамі «Данецкай народнай рэспублікі». Апошнім прапануюць два кабінеты на другім паверсе.

nn.by

0
Уладзімер Русаковіч / Адказаць
24.04.2014 / 11:23
Супярэчлівасьць становішча ўражвае. Грамадскі дзеячы і ўнутраныя войскі вызваляюць будынак для ўлады, якая вядзе перамовы аб здачы ў ім памяшканьняў толькі што вытураным захопнікам. Быццам ад дамове арэнды з падрыўнікамі дамаўляюцца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру