Адметнасць выдання ў тым, што кнігу праілюстравалі дзеці. Дабрачынны фонд «Вяртанне» летась ладзіў конкурс малюнкаў да гэтых дзвюх казак. 18 лепшых увайшлі ў кнігу. Пераклаў казкі Уладзімір Папковіч.

Гэта не першае выданне Гаўфа па-беларуску. Раней ягонае «Халоднае сэрца» (2009) пераклаў Альгерд Бахарэвіч. Ён жа напісаў да яе паслямову, якая стала асобным мастацкім творам.

У 1977 па-беларуску выдаваўся «Маленькі Мук» (Даір Слаўковіч). А яшчэ ў 1930-х асобнымі выданнямі выходзілі «Карлік Нос» і «Маленькі Мук», але тады казкі перакладаліся з расійскай мовы.

Карлік Нос / Вільгельм Гаўф. Пераклад з нямецкай Уладзіміра Папковіча. — Мінск: Галіяфы, 2014. — 108 с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?