Жыхары расійскіх гарадоў, якія знаходзяцца побач з украінскай мяжой, пачалі масава выкладаць у сеціва відэазапісы з перамяшчэннем ваеннай тэхнікі.

Пры гэтым ваенныя нават не знялі нумары з тэхнікі, дзякуючы чаму ўдалося вызначыць, што яна належыць Цэнтральнай ваеннай акрузе Узброеных сіл РФ.

На атрыманых з Навашахцінска кадрах відаць лёгкую мабільную тэхніку: бронетранспарцёры БТР-80 і БТР-82А, а таксама машыны на іх базе, уключаючы самаходныя артустаноўкі Нона-СВК 2С23 і камандна-штабную машыну батальённага ўзроўню.

Агульная колькасць тэхнікі, якая была зафіксавана на відэа толькі ў Навашахцінску, складае каля двух-трох дзесяткаў адзінак. Варта таксама адзначыць, што ўся заўважаная тэхніка лепш за ўсё падыходзіць для хуткага ўваходу ўглыб тэрыторыі Украіны на значную адлегласць, з разліку на слабое супрацьдзеянне. Гэта можа азначаць альбо тое, што гэта падраздзяленне можа прыняць удзел у наступе ў другім эшалоне, альбо армія РФ не чакае супраціву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?