Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў і абмеркавалі па тэлефоне ўзаемадзеянне дзвюх краін на міжнароднай арэне, паведамілі ў чацвер у расійскім знешнепалітычным ведамстве.

«Падчас размовы абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі да маючага адбыцца 29 красавіка гэтага года ў Мінску пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Значная ўвага была ўдзеленая таксама актуальным пытанням расійска-беларускіх адносін, уключаючы ўзаемадзеянне Расіі і Беларусі на міжнароднай арэне», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце расейскага міністэрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?