24 красавіка, у дзень народзінаў Паўла, такое рашэнне прыняў суд Маскоўскага раёна Мінска.
«А яшчэ мне далі зразумець, што альбо я заўтра з'язджаю ў Беразіно да 3 чэрвеня, альбо паеду на Акрэсціна. І я выбіраю Беразіно», — напісаў у Фэйсбуку актывіст.
Павал Вінаградаў быў асуджаны за Плошчу-2010. Выйшаў на волю датэрмінова, але адразу яго паставілі на прэвентыўны нагляд. За час нагляду актывіст зазнаваў адміністратыўны пераслед за грамадскую актыўнасць.
Апошні раз ён быў асуджаны на 25 сутак.
0
0
0
0
0
0