Яму было 92 гады. Ружэвіч найперш вядомы сваімі вершамі, але ён пісаў і прозу, і драматургію.

Ён нарадзіўся ў невялічкім горадзе Радамка ў цэнтральнай Польшчы. Цікава, што ў дзень яго нараджэння праз места праязджаў Юзаф Пілсудскі. Браты Тадэвуша – Януш і Станіслаў – у таксама сталі творцамі.

Друкаваўся з сямнаццаці гадоў. А ў часы вайны быў у партызанцы Арміі Краёвай. У 1947-м выйшаў першы зборнік «Неспакой». Ад 1968 да дня смерці жыў ва Уроцлаве.

«Я нават не магу ўявіць, якой бы была пасляваенная паэзія без вершаў Ружэвіча. Мы ўсе абавязаныя яму чымсьці, але не ўсе здольныя тое прызнаць», - пісала пра яго Нобелеўская лаўрэатка Віслава Шымборска.

Ружэвіч Нобелеўскую прэмію так і не атрымаў. Ён называў прэмію мяшчанскай, але казаў, што грошы ўзяў бы. «Гігант літаратуры. Набеліст без Нобеля», - сказаў пра Ружэвіча міністр культуры Польшчы Богдан Здраеўскі.

Два гады таму кніга выбраных вершаў Ружэвіча «Без» выйшла па-беларуску, перакладчыцай выступіла Марына Казлоўская. Тадэвуш Ружэвіч сам адбіраў вершы да зборніка.

Таксама на беларускую мову творы Ружэвіча перакладалі Максім Танк, Янка Брыль, Сяргей Кавалёў, Ціхан Чарнякевіч і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?