Расійскія самалёты ў пятніцу неаднаразова заляталі ў паветраную прастору Украіны, заяўляюць у міністэрстве абароны ЗША.
Прадстаўнік прэс-службы Пентагона без удакладнення падрабязнасцяў паведаміў Бі-бі-сі, што інцыдэнты зафіксаваныя ў раёнах краіны, што мяжуюць з Расіяй.
Па дадзеных сайта flightradar24.com, палёты грамадзянскай авіяцыі над тэрыторыяй Украіны, у тым ліку і над яе ўсходнімі абласцямі, праходзяць у звычайным рэжыме.
Разведвальныя спадарожнікі НАТА зафіксавалі нарошчванне групоўкі расійскай баявой авіяцыі ў сумежных з Украінай абласцях яшчэ ў пачатку красавіка.