На захадзе Падмаскоўя ў ДТЗ загінулі двое грамадзян Беларусі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу МУС Расіі.

Адзначаецца, што яшчэ адзін чалавек шпіталізаваны.

«На 121-м кіламетры Мінскай шашы 43-гадовы грамадзянін Беларусі на пазадарожніку «Таёта Ланд-Крузер» з падмаскоўнымі нумарамі пры руху ў кірунку Масквы не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў фуру з польскімі нумарамі, што стаяла на абочыне», - гаворыцца ў паведамленні.

У выніку аварыі загінулі кіроўца і 41-гадовы пасажыр. Другі пасажыр машыны быў шпіталізаваны з ударамі галавы і грудной клеткі.

У цяперашні час праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0