Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў яго сябра, пісьменнік і выдавец Адам Глобус.
Больш няма з намі Гены Хацкевіча. «Мастакі не паміраюць! — некалі сказаў мне Гена, — Яны проста пераяджаюць жыць у Парыж!», — напісаў Адам Глобус.
фота з сайта belavangard.by
фота з фб Адама Глобуса
Генадзь Хацкевіч (Хацкевіч-Мінскі, Хац-Мін) нарадзіўся ў 1952 г. у Мінску. Вучыўся ў дзіцячай мастацкай студыі Сяргея Каткова (1962—1968), Мінскім мастацкім вучылішчы (1968—1972) ў Алега Луцэвіча, Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (1976—1982, кіраўнік дыплома — Гаўрыла Вашчанка).
У 1987 паспрабаваў захапіць самалёт, каб патрапіць у Парыж. Жыў у Мінску, наведваў Польшчу, Англію і Францыю (перыядычна жыў там з 1990 па 1998).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, галерэях і прыватных калекцыях нашай краіны і за мяжой, паведамляе сайт belavangard.by.