26 красавіка на Авіяцыйную базу Літоўскіх ВПС у Шаўляі прыбылі каля 150 амерыканскіх вайскоўцаў — рота дэсантнікаў 173-й брыгады сухапутных войскаў ЗША з усёй неабходнай тэхнікай і ўзбраеннем.
Вайскоўцы ЗША будуць дыслакаваныя ў Руклі і з мая прымуць удзел у вучэннях па ваеннай падрыхтоўцы літоўскіх вайскоўцаў.
Яны будуць знаходзіцца ў Літве да канца гэтага года. Літва прадаставіць ім усю неабходную дапамогу: пражыванне, харчаванне, лагістыку і інш
У цырымоніі прывітання амерыканскіх ваенных прымае ўдзел прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, міністр абароны Юозас Алекас, амбасадар ЗША ў Літве Дэбора А. Макарці, намеснік камандуючага пяхотных сіл ЗША ў Еўропе генерал-маёр Рычард К. Лонга.
На цырымоніі прывітання амерыканскіх вайскоўцаў прэзідэнт Грыбаўскайце падкрэсліла, што прыбыццё амерыканскіх вайскоўцаў паказала, што свабода і бяспека Літвы важныя для партнёраў, краіна не адна «перад тварам непрадказальнага суседа».
«Гэта вельмі важны дзень для Літвы. Перад тварам небяспекі мы бачым, хто нашы сапраўдныя сябры. Прысутнасць амерыканскіх вайскоўцаў у Літве умацоўвае нашу бяспеку.
… Усё, у чым сёння мае патрэбу Літва — крыецца ў вашым дэвізе, дэвізе пяхоты — «Адзінства — сіла, мы верым у перамогу!» — сказала прэзідэнт.