Паводле інфармацыі сіноптыкаў, ноччу па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, днём па заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёвы ўмераны.
Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 5—11 градусаў цяпла, па ўсходзе краіны прагназуецца плюс 1—4 градусы,
а ў Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і ўсходніх раёнах Мінскай вобласці месцамі на глебе чакаюцца замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў.
Днём паветра прагрэецца да 16-22 градусаў, па захадзе — да +13—15.
0
0
0
0
0
0