27.04.2014 / 11:44

Байдэн абмеркаваў з прэм'ерамі Чэхіі і Венгрыі санкцыі супраць Расеі 2

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн па тэлефоне абмеркаваў з прэм'ер -міністрамі Чэхіі і Венгрыі санкцыі супраць Расеі. Гэтыя штрафныя меры могуць закрануць пэўныя сектары расійскай эканомікі.

Байдэн зноў падкрэсліў, што Злучаныя Штаты і іх партнёры павінны быць гатовыя падвергнуць санкцыям прыватных асоб і кампаніі, якія працуюць у пэўных сектарах расійскай эканомікі, калі Масква працягне ваеннае ўмяшанне ва Украіну.

Паведамляецца, што чэшскі прэм'ер пагадзіўся з гэтым меркаваннем Джо Байдэна, а таксама з тым, што Расея не выконвае Жэнэўскае пагадненне аб дээскалацыі ва Украіне.

0
Якуб Лапатка / Адказаць
27.04.2014 / 19:03
Усё правільна і добра. Але наколькі гэта паможа Ўкраіне? Там што, ад санкцый супраць Рассі прыбавіцца грошай у казьне? Янкесы, як заўсёды пускаюць усё задам наперад. Спачатку трэ было б даць грошай Кіеву, падтрымаць яго, а потым брацца за Маскву. А так пасадзяць ЕС галяком на вожыка, а потым што? Прафукалі Крым, прафукаюць і Ўкрайну. Бо (энтузіясты, сракойна!) аднымі лозунгамі народ не накорміш. Рэвалюцыі і робяцца нібыта для таго, каб людзям стала лепей жыць. А становіцца горш. А Еўрадзядзі ды штатнікі толькі трындзяць. Цацанкі абяцанкі.
0
глядач / Адказаць
27.04.2014 / 23:05
А вось ты Якубе, таксама не трындзі. Прапануй нешта. Я, пакуль капітаны вялікага бізнесу і вялікай палітыкі разварочваюць непаваротлівы карабель вялікіх санкцый, прапаную: не купляць нічога расейскага. Што пасьпяхова і раблю каторы тыдзень. Маленькую лодачку разьвярнуць лягчэй.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру