Аўтарам і выканаўцам ідэі выступіў прэс-сакратар футбольнага клуба «Гомель» Зміцер Крышталёў. Раней падобныя праграмкі выходзілі толькі па-расейску. На вокладцы быў змешчаны слоган «Падтрымаем родную мову».

Праграмку можна было купіць перад гульнёй за 15 тысяч рублёў. Унутры – гутарка з Віталём Трубіла, аповед пра міжнародныя і беларускія каманды, якія маюць імя «Дынама», прадстаўленне супернікаў, а таксама навіны дублёраў.

Сярод тых, хто дапамагаў у выхадзе праграмкі на беларускай мове – грамадскі актывіст Ігар Случак, а таксама супрацоўнік «Нашай Нівы» Зміцер Панкавец.

Спадзяемся, што падобныя праграмкі на роднай мове будуць з’яўляцца і іншых беларускіх каманд.

Варта адзначыць, што ў Гомелі не першы год гукавое суправаджэнне на стадыёне вядзецца таксама на беларускай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0