27.04.2014 / 18:01

«Ліверпуль» — «Чэлсі» — 0:2 7

У матчы 36-га тура англійскай прэм'ер-лігі «Ліверпуль» прайграў на сваім полі «Чэлсі», што гуляў 2-м складам, з лікам 0:2 і значна пагоршыў шанцы на 19-ы тытул (апошні ў 1990-м).

Дэмба Ба ў канцы першага тайма скарыстаўся памылкай на роўным месцы Стыва Джы, фота EPA

Маўрынью перамог Роджэрса, фота Reuters.com

У канцы першага тайма гол пасля памылкі Стывена Джэрарда забіў Дэмба Ба. У канцы другога тайма на 4-й дададзенай хвіліне мяч правёў Віліян — 0:2.

Такім чынам Жазэ Мурынью абыграў Брэндана Роджэрса.

Турнірнае становішча: Ліверпуль — 80 (36 матчаў), Чэлсі — 78 (36), Манчэстар Сіці — 77 (35), Арсенал — 70 (35), Эвертан — 69 (69), Тотэнхем — 66 (36), Манчэстар Юнайтэд — 60 (35).

Да канца чэмпіянату «Ліверпулю» і «Чэлсі» засталося правесці па дзве гульні, «МанСіці» — тры. У «Сіці» - лепшая розніца мячоў, што ўлічваецца на фінішы.

«Чэлсі» 4 мая згуляе дома з «Норвічам» і ў гасцях 11 мая з «Кардыфам».

«Ліверпуль» — 4 мая з «Крыстал Пэласам» у гасцях, дома 11 мая — з «Ньюкаслам».

«МанСіці» згуляе ў гасцях з «Эвертанам» (3 мая), дома з «Астан Вілай» (7 мая), дома — з «Уэст Хэмам» (11 мая).

0
Jasper / Адказаць
27.04.2014 / 18:32
Лівер, жмі!!! Фаны чакаюць дваццаты год! Ты ня быў чэмпіёнам даўжэй, чым дыктатаруе Лукашэнка!
0
Павал Jаsper / Адказаць
27.04.2014 / 19:59
I не дачакаешся,пакуль лукашэнка не сыйдзе не быць лiверу чэмпiёнамi,маурынью возьме тытул
0
АаАа / Адказаць
27.04.2014 / 20:27
24 гады, калі што.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру