У Харкаве адбылася масавая бойка ультрас «Металіста» і «Дняпра» з групай маладых людзей з георгіеўскімі стужачкамі
У Харкаве працягваюцца сутыкненні паміж футбольнымі ультрас харкаўскага «Металіста» і днепрапятроўскага «Дняпра», якія праводзілі шэсце па вуліцах горада за адзінства Украіны, супраць актывістаў з георгіеўскімі стужкамі.
Сутыкненні працягваюцца на вуліцы Пляханаўскай. На гэты час пацярпела ўжо некалькі чалавек. Прынамсі 5 чалавек ляжалі на тратуары і праезжай часткі акрываўленымі.
Для аказання дапамогі пацярпелым прыбылі некалькі карэт «хуткай». Таксама працуюць валанцёры Чырвонага Крыжа.
Да месца здарэння прыбылі тры аўтобусы з байцамі спецпадраздзялення міліцыі. Сярод праваахоўнікаў таксама ёсць пацярпелыя. Прынамсі, у двух з іх разбітыя твары.