27.04.2014 / 20:05

Хадаркоўскі: Пазіцыя Ахметава адназначная – Данбас ў складзе Украіны 5

Пазіцыя Рыната Ахметава і старшыні Данецкай аблдзяржадміністрацыі Сяргея Таруты адназначная - Данбас ў складзе Украіны.

Пра гэта заявіў на брыфінгу для прэсы былы расійскі прадпрымальнік, апальны ў Расеі бізнэсмен Міхаіл Хадаркоўскі сёння ў Данецку пасля сустрэчы з украінскім алігархам і кіраўніком вобласці, перадае карэспандэнт УНІАН.

Ён адзначыў, што не будзе расказваць пра змест іх гутаркі, але падкрэсліў, што яго суразмоўцы адстойваюць адзінства Украіны.

«Гэтыя абодва чалавекі знаходзяцца ў адназначнай пазіцыі - Данбас ў складзе Украіны», - сказаў ён. Пры гэтым дадаў: «Так, яны разумеюць сітуацыю, разумеюць яны і тое, што трэба зрабіць. Так, яны добра разумеюць тое, што можна зрабіць і што зрабіць нельга».

Хадаркоўскі падкрэсліў, што яркая і цвёрдая пазіцыя грамадзянскай супольнасці павінна быць сёння ў авангардзе барацьбы за адзінства Украіны.

«Без пазіцыі грамадзянскай супольнасці свабода іх манеўру гранічна абмежаваная», - сказаў ён, іранічна дадаўшы, што « пецназ з Кіева для Данецка - не выйсце».

Як паведамляў УНІАН, у лютым Ахметаў выступіў супраць федэралізацыі і сепаратызму.

0
дада / Адказаць
27.04.2014 / 20:52
непонятно только, почему эту позицию Ахметов не озвучил собственно.
0
Max / Адказаць
27.04.2014 / 21:52
"спецназ не выход" - в данном случае выход. А кем диалоги вести? С российскими террористами?
0
Уладзімер Русаковіч / Адказаць
27.04.2014 / 23:44
Відаць Хадаркоўскі лічыць, што расейскія тэрарысты замала закатавалі да сьмерці ў Данбасе пасярод белага дня дэманстрантаў за адзінства Ўкраіны.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру