27.04.2014 / 21:09

Брэст – БАТЭ – 0:4. Але мінскае «Дынама» засталося на першым радку 5

Скончыліся матчы 5-га тура чэмпіяната Беларусі па футболе.

У цэнтральнай сустрэчы дужаліся сіламі «Гомель» і мінскае «Дынама». На жаль, для гледачоў «бела-зялёны» «Гомель» не змог аказаць супраціў гасцям. «Дынамаўцы» забілі па разу ў кожным з таймаў. Спачатку адзначыўся ўругваец Фігерэда (пяты гол запар у сустрэчах з «Гомелем»!!!), а потым серб Адамавіч – 2:0.

Барысаўскі БАТЭ атрымлівае трэцюю буйную перамогу запар. Цяпер чэмпіёны краіны разграмілі ў гасцях берасцейскае «Дынама» – 4:0. Адзін гол забіў Міхаіл Гардзяйчук, а таксама хет-трыкам адзначыўся Сяргей Крывец.

У Крыўца пяць галоў, ён разам з «белшынаўцам» Радрыгезам Бледам узначальвае табліцу бамбардзіраў. Іспанец забіў у гэтым туры, але «Слуцк» усё адно атрымаў валявую перамогу – 2:1. У случакоў забівалі ўкраінцы Якаўлеў і Мілько.

Наваполацкі «Нафтан» вязе пасля гульні з «Мінска» тры пункты. Адзіны гол у сустрэчы напрыканцы гульні забіў Аляксей Сучкоў. «Нафтан» нечакана займае трэці радок у табліцы.

«Дняпро» і «Шахцёр» галоў не забілі. Хаця магілёўцы мелі рэальны шанец, аднак Аляксандр Гаўрушка не рэалізаваў пенальці.

Яшчэ адна нічыя 0:0 зафіксаваная ў гульні «Нёмана» і «Тарпеда-БелАЗ».

Пасля пяці тураў турнірная табліца мае наступны выгляд: «Дынама» (Мінск) – 13 пунктаў, БАТЭ – 12, «Нафтан» – 11, «Шахцёр» – 9, «Мінск», «Слуцк», «Гомель», «Тарпеда-БелАЗ» – па 6, «Белшына», «Нёман» – па 4, «Дынама» (Брэст), «Дняпро» – па 3.

Зміцер Панкавец

0
Павал / Адказаць
27.04.2014 / 21:20
Уперад сталiца!дынама-чэмпiён!
0
юрась / Адказаць
28.04.2014 / 03:11
"пяты гол запар у сустрэчах з «Гомелем»!!!" СЁМЫ а не пяты)
0
sbp / Адказаць
28.04.2014 / 09:04
Дарогу -- Слуцаку!!!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру