«Прыйшоў час капітальнага патрабавання з вучоных за вынік», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 2 лістапада на I З’ездзе вучоных Рэспублікі Беларусь.

«Упершыню сабраўся такі прадстаўнічы навуковы форум, — сказаў прэзідэнт.

— Мы павінны вызначыць асноўныя задачы, што стаяць сёння перад навукай, і шляхі іх рэалізацыі».

Пры гэтым А.Лукашэнка падкрэсліў, што «пакуль вучонымі зроблена недастаткова для развіцця краіны». На яго думку, вучоныя праяўляюць недастаткова ініцыятывы па ўкараненні новых распрацовак.

«Часам ствараецца ўражанне, што навука функцыянуе сама па сабе, а вытворчасць — сама па сабе», — сказаў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы зазначыў, што без рызыкі немагчыма ствараць новыя тэхналогіі.

«Але ў нас няма лішніх сродкаў, каб траціць іх на рызыкі і памылкі, таму давайце вырашым, якая ўдзельная вага такіх памылак можа быць», — падкрэсліў А.Лукашэнка.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0