Пра гэта на брыфінгу заявіў начальнік аддзела па сувязях са СМІ Дзяржпагранслужбы Алег Слабадзян.

«Згодна з парадкам нясення службы ўсе памежныя пункты з'яўляюцца ваеннымі пастамі. Таму, падчас магчымага нападу або правакацый паблізу Дзяржаўнай Памежнай Службы Украіны вайскоўцы будуць дзейнічаць згодна з заканадаўствам i статутам ўзброеных сіл Украіны», — сказаў ён.

Акрамя гэтага ён дадаў, што падчас нападу на любы ваенны пост, вайскоўцы маюць права выкарыстоўваць зброю.

Таксама ён адзначыў, што ў выпадку ўварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны памежнікі будуць адкрываць агонь без дадатковага загаду зверху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?