У МЗС Расіі лічаць, што ва Украіне парушаюць правы чалавека і пераследуюць іншадумцаў.

У Міністэрстве замежных спраў Расіі таксама занепакоеныя лёсам сепаратыста і «народнага губернатара» Паўла Губарава. У ведамстве лічаць, што Губарава катавалі, менавіта таму ён праводзіць бестэрміновую галадоўку. Гэтыя факты нібыта пацвярджаюць назіральнікі Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ.

«Скрайні неспакой таксама выклікаюць дадзеныя СМІ аб фарсіраваным будаўніцтве ў Украіне буйных ізалятараў часовага ўтрымання на тысячы чалавек нібыта для размяшчэння незаконных мігрантаў. Такой колькасці нелегалаў на Украіне няма,

а збудаванні, па інфармацыі СМІ, вельмі нагадваюць фашысцкія канцэнтрацыйныя лагеры. Мімаволі ўзнікае пытанне, ці не плануе кіеўскі рэжым заганяць туды нязгодных суграмадзян з паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў краіны»,

— гаворыцца ў заяве МЗС.

У ведамстве таксама ў чарговы раз і абвінавацілі Украіну ў невыкананні жэнеўскіх дамоўленасцей і «масавых пераследах іншадумцаў, палітычных ганеннях».

МЗС РФ выступіў за неадкладнае вызваленне сепаратыста Губарава «і іншых зняволеных кіеўскага рэжыму». Акрамя гэтага, у ведамстве лічаць, што кіраўніцтва Савета Еўропы і АБСЕ, міжнародных праваабарончых арганізацый павінны жорстка асудзіць факты парушэнняў правоў чалавека, якія нібыта адбываюцца ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?