Аляксандр Лукашэнка напярэдадні пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое мае адбыцца сёння ў Мінску, прыняў з дакладам члена Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад Беларусі Сяргея Румаса. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся няўзгодненыя пазіцыі па дамове аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС), перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што самыя складаныя пытанні ў праекце дагавора застаюцца на разгляд кіраўнікоў дзяржаў і пацікавіўся, як вырашаюцца пытанні на экспертным узроўні ў Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Сяргей Румас праінфармаваў, што напярэдадні адбылося пасяджэнне Савета ЕЭК, на якім абмяркоўваліся ўсе пытанні, якія ўваходзяць у парадак дня сённяшняга Еўразійскага эканамічнага савета. У першую чаргу гэта тычыцца працы над дамовай аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Паводле Румаса, дадзеная праца ўжо ўваходзіць у завяршальную стадыю. «Але, як вы правільна сказалі, ёсць шэраг пытанняў, па якіх перагаворшчыкі на ўзроўні віцэ-прэм'ераў і прэм'ер-міністраў не змаглі знайсці неабходнай развязкі. Тут для нас важна атрымаць сігнал, як рухацца па тых ці іншых складаных пытаннях, паколькі часу сапраўды застаецца мала. Дакумент вельмі аб'ёмны, налічвае больш за 800 старонак. Да падпісання неабходна яшчэ правесці ўнутрыдзяржаўныя узгадненні, унутрыдзяржаўныя працэдуры», — сказаў Сяргей Румас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?