Пра гэта гаворыцца ў справаздачы кіраўніцтва «Газпрома», тэкст якога стаў вядомы УНІАН.
«Цяпер істотная частка паставак групай «Газпром» прыроднага газу спажыўцам Еўропы залежыць ад трубаправоднай сістэмы, якая праходзіць па тэрыторыі Украіны, Беларусі і Малдовы.
Можа скласціся сітуацыя, калі «Газпром» не зможа прадухіліць патэнцыйны збой у транзіце газу групы праз тэрыторыю гэтых краінаў», — гаворыцца ў дакуменце.
Адзначаецца, што здараліся выпадкі, калі пастаўкі газу, якія прызначаліся для еўрапейскіх спажыўцоў, былі перанакіраваны з-за рознагалоссяў з краінамі, праз тэрыторыю якіх праходзіць транзіт газу.
Які-небудзь збой у транзіце праз тэрыторыю Украіны, Беларусі і Малдовы, уключаючы патэнцыйны адбор газу, які пастаўляецца ў Еўропу, можа прывесці да таго, што «Газпром» не зможа выканаць свае абавязацельствы па пастаўках газу еўрапейскім спажыўцам.
Адзначаецца, што «Газпром» паступова ажыццяўляе пераход на агульнапрынятыя ў сусветным газавым бізнэсе прынцыпы і механізмы рынкавага цэнаўтварэння як на імпартаваны краінамі газ, так і на іх паслугі па яго транзіце; рэалізуе газатранспартныя праекты, накіраваныя на дыверсіфікацыю экспартных маршрутаў (уведзена ў эксплуатацыю другая нітка газаправода «Паўночны паток»), пашырае магчымасці па выкарыстанні падземных сховішчаў газу за мяжой, а таксама развівае гандаль звадкаваным прыродным газам.