У Беларусі ў 2014 годзе сталі радзей жаніцца і радзей разводзіцца, паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Вольга Клаўсуць.

За студзень—сакавік гэтага года зарэгістравана 14 тыс. 739 шлюбаў. Колькасць новых сямейных саюзаў зменшылася на 11,6% у параўнанні са студзенем—сакавіком мінулага года. На 1000 жыхароў краіны ў гэтым годзе заключана 6,3 шлюбу, а ў студзені—сакавіку мінулага года гэты паказчык быў 7,1.

Паводле аператыўных статыстычных дадзеных, у краіне зніжаецца колькасць разводаў: у студзені—сакавіку 2014 года скасавана 8 тыс. 659 шлюбаў супраць 8 тыс. 835 у студзені—сакавіку 2013 года. Разводаў стала менш на 2%. Паказчык разводаў панізіўся адпаведна з 3,8 на 1000 жыхароў да 3,7 праміле. Аднак шлюбаў паменела яшчэ болей, таму прапорцыя колькасці шлюбаў да разводаў пагоршала.

Вольга Клаўсуць адзначыла, што ў Беларусі некалькі пагоршыліся суадносіны рэгіструемых і скасаваных шлюбаў: у студзені—сакавіку 2014 года на 1000 шлюбаў прыпадала 587 разводаў, а ў студзені—сакавіку 2013 было 530 разводаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?