Асобныя СМІ Расіі распаўсюджваюць скажоную інфармацыю пра будаўніцтва пунктаў ўтрымання нелегальных мігрантаў ва Украіне, якую падхапіла МЗС РФ у сваёй чарговай прапагандысцкай заяве ад 28 красавіка г.г.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве Міністэрства замежных спраў і Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны.

«Здзіўляе, наколькі хваравітым і скажоным можа быць ўяўленне аўтараў такіх паведамленняў, каб убачыць ва Украіне «канцэнтрацыйныя лагеры для жыхароў паўднёва-ўсходніх абласцей», адзначаецца ў заяве.

Міністэрства замежных спраў і Дзяржаўная міграцыйная служба лічаць мэтазгодным афіцыйна растлумачыць, што ў верасні 2009 года ва Украіне распачата рэалізацыя сумеснага з Еўрапейскім Саюзам праекта «РЕАДМІТ 1», якім прадугледжана будаўніцтва двух пунктаў часовага знаходжання нелегальных мігрантаў — у Данецкай і Мікалаеўскай абласцях. Абодва пункта будуць разлічаныя на адначасовае ўтрыманне 100 нелегальных мігрантаў кожны», гаворыцца ў заяве.

На сёння ў сферы кіравання Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны функцыянуюць два пункты, у якіх утрымліваюцца нелегальныя мігранты — у Валынскай і Чарнігаўскай абласцях.

Гэтыя пункты разлічаныя на адначасовае ўтрыманне адпаведна 165 і 208 чалавек і тэрытарыяльна размешчаны паблізу заходняга і паўночнага участкаў дзяржаўнай мяжы Украіны.

Будаўніцтва аналагічных пунктаў у Данецкай і Мікалаеўскай абласцях дазволіць зэканоміць выдаткі на транспарціроўку нелегальных мігрантаў, затрыманых ва ўсходніх і паўднёвых абласцях Украіны да месцаў утрымання.

«Варта адзначыць, што ў пункт часовага знаходжання нелегальных мігрантаў могуць быць змешчаныя толькі замежнікі або асобы без грамадзянства, якія парушылі міграцыйнае заканадаўства і ў дачыненні да якіх прынятае рашэнне аб прымусовым выдварэнні за межы Украіны», падкрэсліваецца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?