Мадрыдскі «Рэал» разграміў мюнхенскую «Баварыю» ў другім (у адказ) паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў УЕФА, які адбыўся на поле нямецкай каманды — 4:0.

Да пачатку гульні відавочным фаварытам матчу лічылася «Баварыя», якая правяла вельмі яркі сезон у нацыянальным чэмпіянаце Бундэслігі. Між тым, іспанскі «Рэал» ідзе толькі на трэцім месцы ў нацыянальнай Прымеры.

У першым матчы гэтых каманд у Мадрыдзе «Рэал» выйграў з лікам 1:0. А матч у адказ ператварыўся ў сенсацыйны разгром нямецкай каманды.

На 16-й хвіліне Серхіа Рамас адкрыў лік, на 20-й ён жа зрабіў дубль, а на 34-й Крышціяну Раналду давёў лік да 0:3, а на 90-й і ён зрабіў дубль — 0:4.

Крышціяну Раналду забівае другі гол / Reuters

Такім чынам, «Рэал» выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы суперніка па суме двух матчаў з лікам 5:0. Супернік «Рэала» па фінале вызначыцца ў сераду, па выніках матча ў адказ у пары каманд «Чэлсі» (Лондан) — «Атлетыка» (Мадрыд). Першую гульню гэтыя каманды згулялі ўнічыю — 0:0.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0