Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку МУС Расіі ва ўзаемадзеянні з калегамі са Свярдлоўскай вобласці, міграцыйнай службы РФ, супрацоўнікамі МУС Беларусі пры падтрымцы байцоў спецназу расійскай міліцыі затрыманы 40-гадовы беларускі грамадзянін, так званы злодзей у законе, які мае крымінальныя мянушкі Алег Слуцкі і Муму (Алег Герасімовіч), паведаміла прэс-служба галоўнага ўпраўлення МУС Расіі па Свярдлоўскай вобласці.

Паводле звестак супрацоўнікаў аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю галоўнага абласнога паліцэйскага ўпраўлення, гэты грамадзянін прыбыў у Свярдлоўскую вобласць прыблізна два месяцы таму на аўтамабілі. Ён не меў законнай магчымасці скарыстаць авія- і чыгуначны транспарт — раней быў дэпартаваны за межы Расіі з адзнакай пра непажаданасць знаходжання на працягу пяці гадоў, да верасня 2016 года. 

Слуцкі-Герасімовіч прыехаў у Расію, каб асабіста прысутнічаць пры перадзеле сфер крымінальнага ўплыву пасля смерці Цімуры Мірзоева па мянушцы Цімур Свярдлоўскі. Чакаючы «партнёраў па перамовах», Муму знаходзіўся 28 красавіка ў 14.00 у кафэ «Ніка» на трасе Екацярынбург — Каменск-Уральскі, дзе і быў затрыманы. 

Прэс-служба адзначае, што ў крымінальным свеце Слуцкі лічыцца стаўленікам злачыннай групоўкі, якая знаходзіцца ў проціборстве з «кланам» памерлых Аслана Усаяна і Цімуры Мірзоева. Муму спрабаваў «замацавацца» ў Свярдлоўскай вобласці з красавіка 2013 года. 

Як адзначыў начальнік АБАЗ ГУ МУС Расіі па Свярдлоўскай вобласці падпалкоўнік паліцыі Канстанцін Строганаў, органы ўнутраных спраў і ў далейшым будуць супрацьстаяць спробам крымінальных лідараў устанавіць свае парадку ў рэгіёне. Праца па дэкрыміналізацыі Сярэдняга Урала працягваецца.

Зараз вырашаецца пытанне аб дэпартацыі затрыманага ў Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?