Інфармацыя, агучаная сёння в.а. кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргеем Пашынскім пра нібыта адхіленне кіраўніцтва спецпадраздзялення «Альфа», не адпавядае рэчаіснасці.

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс -цэнтры СБУ.

«Інфармацыя аб змене кіраўніцтва «Альфы» нібыта з прычыны адмовы выконваць баявыя загады не адказвае рэчаіснасці», — паведамілі ў прэс-цэнтры і адзначылі, што на сённяшні дзень камандзірам «Альфы» застаецца Генадзь Кузняцоў, які быў паранены ў выніку расстрэлу аўтамабіляў байцоў «Альфы» пад Славянскам. «Ён зараз знаходзіцца на бальнічным, а в.а. камандзіра «Альфы» з'яўляецца Юрый Супрун», — адзначылі ў СБУ.

Зараз у «Альфе» праходзіць ратацыя ў частцы каманднага складу, якая ажыццяўляецца і ажыццяўлялася пастаянна. «Альфа» заўсёды гатовая выконваць загады ў рамках антытэрарыстычных аперацый», — падкрэслілі ў СБУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0