Reuters.com

Reuters.com

Мадрыдскі «Атлетыка» (галоўны трэнер — Дыега Сімеоне) выйшаў у фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў, выйграўшы ў гасцях у «Чэлсі» (галоўны трэнер Жазэ Маўрыньё) з лікам 3:1 (першы матч — 0:0).

«Чэлсі» павёў у ліку (Торэс, 36), але мадрыдскі клуб адказаў трыма мячамі: Адрыан Лопес, 44, Дыега Коста, 61, Арда Туран, 73.

Такім чынам, фінал Лігі чэмпіёнаў будзе не проста іспанскім, а мадрыдскім (24 мая, Лісабон): «Рэал» — «Атлетыка».

Хто пераможа?

«Рэал» дзевяць разоў (абсалютны рэкорд) выйграваў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў (Лігу чэмпіёнаў), але апошні раз у 2002 г.,

«Атлетыка» гуляў у фінале Кубка чэмпіёнаў у 1974 г., выйграваў Лігу Еўропы ў 2010 і 2012 гг., Кубак УЕФА ў 1962 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?