Ваенна-марскога аташэ пасольства Расійскай Федэрацыі ва Украіне абвясцілі «персонай нон грата».

Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Украіны.

«Ваенна -марскога аташэ амбасады РФ ва Ўкраіне абвешчаны «персонай нон грата» ў сувязі з яго дзейнасцю, несумяшчальнай з дыпламатычным статусам у адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах ад 1961», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

У выніку паспяхова праведзенай контрразведвальнай аперацыі 30 красавіка расійскі дыпламат быў затрыманы Службай бяспекі Украіны на месцы здзяйснення ім агентурнай акцыі.

У бліжэйшы час дыпламат павінен пакінуць тэрыторыю Украіны.

Пры гэтым у МЗС не называюць імя расійскага ваенна-марскога аташэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?