На вуліцах Нью-Ёрка Рычард Гір увасабляў бяздомнага. Турыстка з Францыі не пазнала яго і…

«Ён быў вельмі ўражаны тым учынкам. Прызнаў, што калі падышла да яго, адчуваў, нібыта атрымаў падарунак ад сапраўднага анёла», - Рычард Гір настолькі пераканаўчы ў сваёй новай ролі, што мінакі на вуліцы лічаць яго сапраўдным бяздомным. Турыстка з Парыжа дала яму нават торбу з ежай.

Гэта адбылося падчас здымак новага фільма Гіра «Time Out of Mind», у якім актор іграе бяздомнага. Частка фільма здымаецца схаванай камерай. Гір блукае вуліцамі Нью-Ёрка не сярод статыстаў, а між звычайных людзей, корпаецца ў сметніцах, жабруе.

Журналісты адшукалі турыстку, якая палічыла Гіра сапраўдным бяздомным.

Карына Гамбу-Вално — 42-гадовая францужанка, яны з мужам і 15-гадовым сынам з'елі піцу ў рэстаране, а яе рэшту забралі з сабой. І тут, уласна, спаткалі на вуліцы «бяздомнага».

Ён спытаў: «Што ў торбе?» Яна на ламанай англійскай выбачылася, што піца халодная. «Дзякуй. Няхай Бог вас дабраславіць», — адказаў ён. А праз два дні пабачыла сябе на фота ў газетах і даведалася, што трапіла ў новы фільм Гіра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?