Сепаратысты ўзялі штурмам будынак пракуратуры Данецкай вобласці.
Зараз яны вывешваюць на будынку свае сцягі. Усяго пад пракуратурай каля тысячы прыхільнікаў самаабвешчанай Данецкай рэспублікі.
Многія з іх са шчытамі і ў шлемах, забраных у салдатаў унутраных войскаў.
Недалёка прыпаркаваны БТР з аўтаматчыкамі. Натоўп пайшоў да яго з крыкам «Фашысты». БТР з'язджае.
Салдаты УВ адыходзяць ад будынка. Маладых людзей абражаюць і б'юць, у асноўным жанчыны.