В. а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў падпісаў загад аб мерах па павышэнні абароназдольнасці дзяржавы.
Яго тэкст размешчаны на сайце в.а. прэзідэнта.
Згодна з загадам, у 2014 годзе ва Украіне адбудзецца прызыў на тэрміновую вайсковую службу ва Узброеныя Сілы Украіны і іншых ваенных фарміраванняў Украіны прыдатных па стану здароўя да вайсковай службы ў мірны час грамадзян Украіны мужчынскага полу.
Гаворка ідзе пра мужчын, якім да дня адпраўлення ў вайсковыя часці споўнілася 18 гадоў, і старэйшых асоб, якія не дасягнулі 25-гадовага веку і не маюць права на вызваленне або адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу».
Загад абнародаваны ў «Афіцыйным весніку Прэзідэнта Украіны» 1 мая 2014 № 16.
Такім чынам, ён уступіў у сілу.
Як вядома, 17 красавіка Вярхоўная Рада прыняла пастанову «Аб дадатковых мерах для ўмацавання абароназдольнасці Украіны ў сувязі з агрэсіяй Расійскай Федэрацыі».
Гэтай пастановай парламент рэкамендаваў Турчынаву аднавіць прызыў у войска