Форвард юніёрскай зборнай Расіі Радэль Фазлееў распавёў пра тое, што адбывалася на нядаўнім юніёрскім чэмпіянаце свету, дзе расіяне выбылі ў чвэрцьфінале.
«Зараз расіянаў за мяжой паказальна не любяць. На чэмпіянаце свету на пасляматчавых поцісках рукі тыя ж славакі, немцы, ціснулі нам рукі і тут жа выціралі іх аб лёд, як быццам адмывалі рукі. Мяркую, ім мазгі «прапаласкалі» пасля сітуацыі з Крымам. Я не думаю, што мае аднагодкі самастойна дадумаліся да такога паказальнага пратэсту. Хутчэй за ўсё, ім параілі рабіць гэта трэнеры, а тым — кіраўнікі. А ўжо ім прамываюць мазгі СМІ…».
Чэмпіянат прайшоў у Фінляндыі з 17 па 27 красавіка.
iihf.com
0
0
0
0
0
0