Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін хоча, каб украінскі ўрад вывеў свае войскі з усходняй часткі краіны.
Пра гэта Пуцін заявіў падчас тэлефоннай гутаркі з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, піша The Washington Post.
Як паведамляецца, Меркель папрасіла расійскага прэзідэнта пасадзейнічаць у вызваленні затрыманых сепаратыстамі ваенных назіральнікаў, у тым ліку, з Германіі.
Пуцін адказаў, што «вельмі важна сёння вывесці ўсе вайсковыя часткі з паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў» Украіны і заклікаў да «шырокага нацыянальнага дыялогу» па рэформах у Канстытуцыю Украіны.
Расійскія штурмавікі на ўсходзе краіны ўзялі пад свой кантроль шэраг гарадоў і аб'ектаў інфраструктуры. Украінскі ўрад захоўвае свой уплыў там, дзе размешчаныя значныя вайсковыя часці. Дзеянні Масквы і яе агентуры ў Данбасе нагадваюць сцэнар, разыграны пры аншлюсе Крыма. Аднак украінскія сілавыя структуры і патрыятычна настроеныя грамадзяне ў Данбасе аказваюць мацнейшы супраціў.