Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што Расія і Казахстан не хочуць ісці на поўную лібералізацыю рынку аўтаперавозак у ствараемым Еўразійскім эканамічным саюзе.

«Тут абсалютна неадназначная сітуацыя. Ні Расія, ні Казахстан не хочуць ісці на раўнапраўныя адносіны ў Саюзе ў гэтым сектары», — заявіў А.Лукашэнка ў пятніцу ў Мінску падчас цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод, адзначаючы заслугі Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтаперавозчыкаў «БАМАП».

Ён нагадаў, што нядаўна тэма фарміравання агульнага рынку транспартных паслуг у ЕАЭС абмяркоўвалася на саміце ў Мінску. «Гэтае пытанне вельмі сур'ёзна абмяркоўвалася зусім нядаўна трыма прэзідэнтамі падчас сустрэчы па пытаннях будаўніцтва нашага эканамічнага саюза», — адзначыў А.Лукашэнка.

«Я жорстка паставіў пытанне: ну чаму? А таму, што беларускія аўтаперавозчыкі на галаву вышэй расіян і казахаў, з імі немагчыма канкураваць», — распавёў Лукашэнка аб сваёй гутарцы з расійскім і казахстанскім калегамі.

«Я сказаў: вось штука, невялікая Беларусь задушыла вялікую Расію», — працягнуў А.Лукашэнка.

«Сапраўды, у гэтым ёсць вялікі сэнс: нашы аўтаперавозчыкі па-за канкурэнцыяй на постсавецкай прасторы, і не толькі, — у Еўропе»,— падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?