02.05.2014 / 14:36

У Каліфорніі запусцяць «фургончык кахання» з пагадзіннай арэндай 2

На вуліцах Окленда (Каліфорнія) у гэтыя выхадныя пачне курсіраваць «Машына кахання». Крыты кузаў грузавіка, пераабсталяваны ў любоўнае гняздо, можа арандаваць любы ахвотны сустрэцца са сваім партнёрам у інтымнай і нестандартнай абстаноўцы.

Спай Эмерсан, фота hookuptruck.org

Мінімальная арэнда ў вагончыку кахання будзе 30 хвілін, фота hookuptruck.org

Перасоўны пакой для спатканняў ў якасці арт-праекта стварыла дызайнер Спай Эмерсан.

Інтэр'ер будзе зведзены да мінімуму, але памяшканне будзе абсталявана лаўкай з вінілавым пакрыццём, на якім не застаецца плям. У любым выпадку, пасля кожнага арандатара кампанія Hook Up Truck абяцае наводзіць у фургоне чысціню, а за парушэнне парадку асабліва актыўных палюбоўнікаў будуць штрафаваць.

Кошт паслуг — ад 75 даляраў за 30 хвілін (мінімальны час арэнды) да двух з паловай тысяч даляраў за 5-гадзінную паездку, у якой удзельнікаў будзе суправаджаць распарадчык.

Наведвальнікам бясплатна дадуць супрацьзачаткавыя сродкі і камеру для тых, хто не пасаромеецца падзяліцца самым патаемным з аўдыторыяй YouTube.

«Гэта гульня для дарослых, якія хочуць паэксперыментаваць ў сэксе, - кажа дызайнер. — П'яным уваход забаронены! Але мы рады ўсім гасцям. Вечарынка будзе ісці нон-стопам!»

Па словах Эмерсан, яна ўжо атрымала мноства папярэдніх заказаў ад самых розных людзей.

0
блок коммунистов и беспартийных / Адказаць
02.05.2014 / 14:49
Такие фургончики в Минск, на время чемпионата мира по хоккею.Ха-ха. Так, а это вообще не склонение к занятиям проституцией, такие фургончики?
0
ну і бізнэс / Адказаць
02.05.2014 / 16:33
За 75 баксаў можна зняць гасцінічны нумар на суткі. Такое жаданне хапнуць мне кагосці нагадвае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру