02.05.2014 / 18:13

Падчас ЧС па хакеі ў Мінску ў радыусе 50 км забароняць палёты цацачных верталётаў 7

З 9 па 25 мая ў сувязі з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі з шайбай абмяжоўваецца выкарыстанне паветранай прасторы радыусам 50 км вакол Мінска. 

Як паведамляе ўпраўленне арганізацыі забеспячэння грамадскай бяспекі на аб'ектах транспарту МУС Беларусі, гэтая мера выклікана перш за ўсё неабходнасцю арганізаваць бяспеку ўдзельнікаў чэмпіянату, балельшчыкаў, турыстаў, а таксама гасцей горада, якія прыбываюць шматлікімі чартарнымі і планавымі рэйсамі ў аэрапорты беларускай сталіцы. 

У сувязі з гэтым ў названы перыяд органамі арганізацыі бяспекі паветранага руху рэкамендуецца ўсім карыстальнікам паветранай прасторы, уключаючы пілотаў-аматараў, пры выкананні палётаў не парушаць устаноўленыя межы забароннай зоны, а па магчымасці ўстрымацца ад выканання палётаў. 

Акрамя таго, не так даўно на рынку радыёкіраваных цацак з'явіліся лятальныя апараты — квадракоптары (верталёты), якія паспелі заваяваць вялікую папулярнасць сярод насельніцтва краіны.

У сваю чаргу іх выкарыстанне ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў і на аб'ектах чэмпіянату можа прывесці да выпадкаў траўмавання грамадзян, адзначаецца ў паведамленні МУС. 

З мэтай выключэння такіх выпадкаў міліцыя звяртае ўвагу бацькоў на дадатковы кантроль па выкарыстанні такіх лятальных апаратаў дзецьмі і падлеткамі, асабліва напярэдадні і ў перыяд правядзення хакейных матчаў. 

«Выкананню гэтых элементаў арганізацыі бяспекі грамадзян праваахоўнымі органамі і органамі арганізацыі паветранага руху будзе нададзена самая пільная ўвага, — гаворыцца ў паведамленні. — Пераканаўча просім у перыяд правядзення чэмпіянату свету па хакеі выконваць дзейнае заканадаўства ў пытаннях выкарыстання паветранай прасторы, а таксама па магчымасці абмежаваць прымяненне ўсіх відаў авіямадэлей, радыёкіраваных цацак і запуск рознага роду паветраных шароў».

0
jorgen / Адказаць
02.05.2014 / 19:10
а радыекiруемых машынак?
0
Андрусь зь Менску / Адказаць
02.05.2014 / 21:00
Давно хотели купить ребенку вертолет. Вот купим и проверим.
0
Муха / Адказаць
02.05.2014 / 22:28
А комарам можно летать и жалить ???
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру