02.05.2014 / 18:36

«Ляпісы» сыграюць развітальны канцэрт у Кіеве 26 жніўня 1

Беларускі гурт « Ляпіс Трубяцкі» развітаецца з украінскімі прыхільнікамі вялікім канцэртам.

Калектыў, які нядаўна заявіў, што спыняе сваё існаванне з верасня гэтага года, рыхтуецца да апошніх выступленняў. Адзін з развітальных канцэртаў адбудзецца ў Кіеве.

Убачыць Сяргея Міхалка і «Ляпісаў» украінскія фанаты змогуць 26 жніўня на стадыёне «Дынама».

Раней «Ляпіс Трубяцкі» паведаміў, што сыграе тры фінальныя канцэрты.

«Гурт «Ляпіс Трубяцкі» вырашыў даць 3 развітальныя канцэрты са спецыяльнай праграмай «Клоуна няма». Сольныя выступы ў Маскве, Кіеве і Санкт -Пецярбургу будуць аб'яднаныя ў самы кароткі ў гісторыі «Ляпісаў» Happy End Tour», — напісалі музыкі.

Нагадаем, зараз гуртом «Ляпіс Трубяцкі» зацікавілася Генпракуратура Расеі. Франтмэна калектыву падазраюць у антырасейскай прапагандзе і хочуць пакараць за лозунг «Слава Украіне!».

0
Vozhyk / Адказаць
09.05.2014 / 01:23
Едзем у Кіеў!!! Як набыць білеты?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру