Контрразведка Службы бяспекі Украіны высветліла рэальнае імя і прозвішча аднаго з ключавых удзельнікаў злачыннай дыверсійнай групы «Стралка» — «Абвера».

Як паведамілі ў СБУ, дыверсантам з пазыўным «Абвер» («Адлер»), які фактычна з'яўляецца правай рукой « Стралка», з'яўляецца грамадзянін РФ Здрылюк Сяргей Анатольевіч.

«Гэта асоба мае таксама пашпарт грамадзяніна Украіны. Здрылюк С.А нарадзіўся 23 ліпеня 1972 г у Вінніцкай вобласці, доўгі час жыў у Крыме. Менавіта на тэрыторыі АР Крым ён прайшоў спецпадрыхтоўку і 12 красавіка 2014 у складзе групы «Стралка» прыбыў у Данецкую вобласць для ўдзелу ў маштабнай дыверсійнай аперацыі і тэрарызавання мірнага насельніцтва», — заявілі ў СБУ.

Таксама Служба бяспекі высветліла, што «Абвер» разам з членамі разведвальна-дыверсійнай групы ў складзе больш за 30 чалавек пад камандаваннем Стралкова 13 красавіка 2014 года здзейснілі ўзброены напад на супрацоўнікаў СБУ, падчас якога загінуў адзін супрацоўнік СБУ і трое былі параненыя.

Таксама ўстаноўлена дачыненне «Абвера» да выкрадання ў Данецкай вобласці прадстаўнікоў АБСЕ.

« У межах крымінальнай вытворчасці № 22014000000000117 (частка 1 артыкула 258-3 ) СБУ прымае ўсе меры для затрымання гэтага злачынца і прыцягненне яго да адказнасці», - адзначылі ў СБУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0