02.05.2014 / 20:18

Украінская група 1+1 медыя выкідае з эфіру ўсе «антыкілеры» і «спецназы» 6

Група 1+1 медыя адмаўляецца ад паказу кантэнту, які ўсхваляе спецназаўцаў і ўзброеныя сілы Расійскай Федэрацыі і заклікае іншыя агульнанацыянальныя каналы далучыцца да такой ініцыятывы.

Канал 1+1 звярнуўся ў Камітэт па пытаннях свабоды слова і інфармацыі, Нацыянальны савет па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання і Генпракурору Украіны з патрабаваннем тэрмінова даць ацэнку фактам паказу і папулярызацыі фільмаў і серыялаў, якія ўсхваляюць моц узброеных сіл Расійскай Федэрацыі на ўкраінскіх тэлеканалах.

«Цяпер мы знаходзімся ў стане неабвешчанай вайны. Ва ўмовах, калі краіну спрабуюць падзяліць і

калі агрэсар выкарыстоўвае ўсе магчымыя рычагі інфармацыйнага, эмацыйнага, фінансавага і ваеннага ціску — прапаганду каштоўнасцяў і ўсхваленне сілы расійскага спецназу, узброеных сіл РФ і іншых спецпадраздзяленняў ужо нельга апраўдаць ніякімі эканамічнымі аргументамі і густамі гледачоў.

На нашу думку, такая праграмная палітыка носіць ўсе прыкметы дзяржаўнай здрады. Зараз група 1+1 медыя прыняла рашэнне зняць з эфіру каналаў групы ўсе такія серыялы і іншыя прадукты», — адзначыў Аляксандр Ткачэнка, генеральны дырэктар 1+1 медыя.

Таму канал «1+1» звяртаецца да дзейнай улады з патрабаваннем неадкладна прыняць меры для забеспячэння інфармацыйнай бяспекі і процідзеяння распальванню антыўрадавых настрояў сярод насельніцтва ў эфіры агульнанацыянальных каналаў.

0
Pw / Адказаць
02.05.2014 / 21:15
Это само по себе правильный шаг. Вне сегодняшних полит разборок и вне русофобии. Росс телевидение, сериалы и программы, непрерывно пропагандирующие насилие чернуху дрянь всякую надобно и в России отключить ради самой России. Население перестало бы чуметь. Лукаш щас срочно начал все на белмову переводить, рекламы, таблички, даже макдональдс - пусть бы еще рубанул дрянные антикиллеры, спецназы и прочее разлагающее население гуано. Ну и конечно российские новости.
0
Мімаходзь / Адказаць
02.05.2014 / 22:37
Святое месца пустым не бывае: калі есць статак аслоў - ім пачнуць нешта другое, паліткарэтнае для існуючай улады паказваць. Але вынік будзе, па большаму ўліку. адзіны.
0
belariy / Адказаць
02.05.2014 / 22:54
за адну толькі гэту падзею можна любіць Украіну. адна з галоўных прычын, чаму не гляджу тэлевізар, менавіта гэтыя самыя тупарылыя расейскія серыялы. Слава Украіне.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру